Эканоміка Літвы сёлета вырасьце на 8%, а налета – амаль на 7%, – прагназуе цэнтральны банк Літвы. Для параўнаньня, рост польскай эканомікі сёлета чакаецца на адзнацы 5%.
Эканамістка Сусьветнага банку Паўліна Голда расказала, што эканомікі прыбалтыйскіх краін: Літвы, Латвіі й Эстоніі – ўжо колькі гадоў запар паказваюць высокі рост. Гэта зьвязана з высокім унутраным спажывецкім і інвэстыцыйным попытам. Аднак вялікі ўнутраны попыт адбіваецца і на інфляцыі (3,9%). Эканамістка таксама сказала, што рост заробкаў у прыбалтыйскіх дзяржавах апошнім часам складаў 10% штоквартальна.





