Барыгі:

Трапіла на вочы ўлётка партыі «Братства» Карчынскага, прысвечанная учорашняму маршу камуністаў у Кіеве. Братчыкі заклікалі выйсьці на вуліцы супраць «чырвоных барыгаў». «Барыгі» - гэта адпаведна арго, здаецца, нелегальныя перакупшчыкі крадзеннага. Дзіўная лёгіка. Што зкралі камуністы? У каго і каму нелегальна перапрадалі?

Цікавая версія антыкамунізму. Калі так будзе і далей, то праз колькі гадоў «Братства» закліча выйсьці выйсьці супраць чырвоных кайфаломаў ( на арго: асобы якія, замінаюць прыймаць наркотыкі ).

birthday у Цягнібока :

Учора пад час сутычак нацыяналістаў з камунякамі на вуліцах Кіева было весела назіраць за фюрэрам праварадыкальнай партыі «Свабода» Алегам Цягнібокам. Справа ў тым, што 7 лістапада – адпаведна пастанове кіраўніцтва «Свабоды» - дзень нацыянальнага смутку. Аднак ў той жа самы дзень у Цягнібока - дзень нараджэньня. У выніку ніхто ня ведаў як паводзіць сябе пры сустрэчы з украінскім Ле Пенам: віншаваць або наадварот спачуваць.

Сандыністы:

Сандыністы перамаглі на выбарах ў Нікарагуа. Не падзяляю радасьці калег па лагеру левых. Паглядзіце ў іх перадвыбарчаю праграму: Даніэль Артэга (рэінкарнацыя Сандына) прапануе замуціць рэферендум за забарону абортаў. Зкажыце пасьля гэтага, што Суслаў і ідыялагічны адзел КПСС памыляліся, калі увесь пасляваенны час адмаўляўлі сандыністам у грантах і бабле, справедліва, падазраючы, што гэта не пасьлядоўныя марксісты, а нейкія антыамерыканскія нацыяналюгі?

Капітал

У Дюсельдофе – прачытаў у TAZ, на сцене паставілі «Капітал» Карла Маркса, прычым толькі першы том. Газэта піша, што посьпех так сябе. Дрэнна. У выніку фурора нашыя рэжісёры абавязкова пачалі рабіць мясцовыя рымейкі. Уяўляю тэатральную адпаптацыю першага твору «Прамоваў Лукашэнка» на сцэне, зкажам, тэатра ім.Горькага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру