У мінулым нумары («НН». №40) у артыкуле «Зьміцер Дашкевіч: Гэта нашая перамога» была дапушчаная істотная недакладнасьць. Аўтар, сярод іншага, напісаў: «Сотня сьведкаў пагадзілася даваць паказаньні ў працэсе».

Насамрэч, адвакат Зьміцера Дашкевіча заявіў у працэсе 1273 маладафронтаўскіх «сьведкаў салідарнасьці», а вось гэтыя сто фігуравалі непасрэдна ў справе. Звыш таго, мноства вядомых людзей пагадзіліся сьведчыць асобна. Судзьдзя ж выпісала позвы толькі некалькім дзясяткам сьведкаў – тым, на якіх настойвала абвінавачаньне – пераважна з рэгіёнаў.

У выніку, у залі паседжаньняў выступілі толькі чацьвёра. Судзьдзя, якой са сьпісам быў перададзены і маладафронтаўскі зварот, збаялася выклікаць сьведкаў салідарнасьці – і тым самым прызнала, што «Малады фронт» судзіць немагчыма. Падаецца, менавіта гэта меў на ўвазе Зьміцер Дашкевіч, калі казаў пра нашу вялікую перамогу.

в.Малое Сітна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?