120 кілаграмаў тратылу спатрэбілася для падрыву недабудаванага Дому культуры ў вёсцы Сейлавічы Нясвіжскага раёну. Сапёры выконвалі рашэнне мясцовых уладаў. Будаўніцтва двухпавярховага Дома культуры пачалося яшчэ ў 1989 годзе, але неўзабаве яно было спыненае з-за адсутнасці фінансавання. За 15 гадоў будынак аказаўся ў аварыйным стане, яго абрушэнне магло адбыцца ў любы момант, сцвярджалі спецыялісты. З-за адсутнасці спецыяльнай тэхнікі, Нясвіжскі райвыканкам вырашыў недабудаваны Дом культуры падарваць. На гэтыя мэты абласныя ўлады выдаткавалі аж 33 мільёны рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру