Жарты

Адзін: Ці чуў, ваша, што гарэлка падаражэла?

Другі: Божухна, што будзе з намі? Няхай бы падаражэла жалеза, каторае мы бадай што не купляем, а то гарэлка!

Цыган у наймах

Цыган аддае свайго сына ў наймы.

– Ён добры дзяцюк, – кажа цыган, – ды толькі адна зь ім бяда: часам ня хоча есьці. Дык ужо прашу вас, як знаровіцца часам ды ня схоча есьці, не жалейце на яго пугі! А што да работы – дык чорт зь ім: ня сілуйце вельмі яго, паночку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?