Расейскія вайсковыя аб’екты, разьмешчаныя ў Беларусі, ня могуць быць прадметам гандлю ў пытаньні цэнаў на газ і іншыя энэрганосьбіты. Пра гэта заявіў сёньня ў інтэрвію журналістам міністар абароны Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў.

«У беларускіх вайскоўцаў заўсёды было і ёсьць поўнае ўзаемаразуменьні з расейскімі калегамі. Вайсковая бясьпека – занадта сур’ёзная тэма, і яна ня можа быць прадметам торгу. Расейскія вайсковыя аб’екты, разьмешчаныя на тэрыторыі нашай краіны, ніхто не чапае, бо яны служаць дзеля забесьпячэньня і ўмацаваньня бясьпекі дзьвюх дзяржаваў», – сказаў Леанід Мальцаў.

Паколькі навіну падае агенцтва БелТА, гэта варта інтэрпрэтаваць як спробу зьмякчыць тон у беларуска-расейскіх адносінах напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў Беларусі й Расеі ў Маскве. Задача гэтая аддадзеная вайскоўцу — менавіта вайсковае лобі ў Маскве традыцыйна адстойвае прэфэрэнцыі для беларускага саюзьніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру