Віктар Шалкевіч, БМА Group, 2006.

Гарадзенскі бард – адзін зь нешматлікіх беларускіх музыкаў, канцэртныя альбомы якога варта выдаваць. Ёсьць выканаўцы, творчасьць якіх не разгортваецца ў межах студыйнай каморкі. Трэба жывыя інтанацыі, якія магчыма знайсьці толькі перад запоўненай заляй. Таму не набывайце Шалкевіча студыйнага, бярыце Шалкевіча канцэртнага! Гэта сапраўдны Шалкевіч.

На запісаным канцэрце музыка як заўжды апавядаў анэкдоты пра габрэяў, адпускаў кпіны, дарыў кандомы (быў дзень барацьбы са СНІДам) і, натуральна, сьпяваў. Песьні, як і показкі, – з завязкай, разьвіцьцём, фіналам і маральлю. Як пра таго Васю, якому заўжды не шанцавала: то хеўра наляціць – эўра адбярэ, то дзень пісьменства і друку сустрэне на бруку, то партызаны патопчуць круасаны.

Ёсьць месца і для сур’ёзнага – «Кухарчыны дзеці» ці кранальнае прысьвячэньне «Гораду». Гэта гвозд альбому. Ня хочацца слухаць далей, карціць пакінуць у памяці гэтую мэлёдыю і гэты настрой. Але ж далей – кплівая «Кароткая гісторыя Беларусі», лірычная «За сто крокаў ад Вострае Брамы», польскамоўныя творы. Дыск варта слухаць тым, хто ўжо наведваў канцэрты Шалкевіча і тым, каму тая атмасфэра яшчэ не знаёмая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру