«Вялікія спакушальніцы кіно. Наталі Бэе».
Францыя, 2003, дакумэнтальна-біяграфічны сэрыял.
«Лад», 21.35
Перадача прысьвечаная францускай актрысе Наталі Бэе.
Актрыса нарадзілася ў 1948 г. у Майнэвіле. Яна танчыла і вучылася ў Парыскай кансэрваторыі, пакуль у 1973 г. не дэбютавала ў карціне Франсуа Труфо «Амэрыканская ноч».
Наталі Бэе зьнялася і ў «Зялёным пакоі» – шчэ адной стужцы францускага клясыка.
Таксама актрыса працавала з Марка Фэрэры («Апошняя жанчына», 1976) і Бэртранам Бліе («Наша гісторыя», 1984). За скандальную драму «Парнаграфічная сувязь» (1999) Бэе была адзначаная прызам на кінафэсьце ў Вэнэцыі. Актрыса не пабаялася ў рызыкоўных сцэнах падацца стомленай, самотнай і немаладой.
Наталі Бэе пекная, пачуцьцёвая і таленавітая акторка, якая карыстаецца любоўю гледачоў.





