Два грамадзяніна Беларусі патанулі ў Фінскай затоцы Балтыкі, блізу Пецярбурга. Напярэдадні, у нядзелю, а 15.15 паступіла паведамленьне пра тое, што ў 150 мэтрах ад берага ў раёне адпачынковае базы «Рамонак» пад Зеленагорскам бядуецца човен.
У ім былі два мужчыны 49-ці й 27-мі гадоў, абодва грамадзяне Беларусі, якія адпачывалі на той самай базе.
На дапамогу пацярпелым з базы Смалячкова выйшаўшы быў ратавальны кацер. Каля 16.50 былі выяўленыя ўжо два целы.





