Фільм «Анастасія Слуцкая» стаў уладальнікам галоўнага прызу Міжнароднага кінафэстывалю «Залаты певень і 100 кветак», які прайшоў у Кітаі. Паводле словаў рэжсэра карціны Юрыя Елхава, беларуская стужка атрымала ўзнагароду як «лепшы замежны фільм». На кінафоруме фільм разам з рэжысэрам прэзэнтавала выканаўца галоўнай ролі Сьвятлана Зелянкоўская. Падчас свайго знаходжаньня ў кітайскім горадзе Ханжоў беларускія ўдзельнікі пакінулі свае «сьляды» на алеі мясцовай алеі зорак, дзе захоўваюцца адбіткі правай рукі багата якіх кітайскіх і замежных актораў і рэжысэраў. Запрашэньне наведаць фэстываль «Залаты певень і 100 кветак» фільм «Анастасія Слуцкая» атрымаў ад Пасольства КНР у Беларусі. і такім чынам стаўся першай беларускай карцінай, якой быў дадзены такі гонар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?