На мэмарыяльным комплексе «Яма» ў мінулыя выходныя невядомыя нанесьлі свастыку і аблілі белай фарбай скульптурную кампазыцыю «Апошні шлях». Ля мэмарыялу раскіданыя ўлёткі ад нейкага «фронту арыйскага супраціву «Белая Русь». Адначасова на дзьвярах Ізраільскага інфармацыйна-культурнага цэнтру ў Менску таксама з’явіліся свастыкі і антысэміцкія надпісы. «Лічым гэты акта вандалізму праявай ярага антысэмітызму і распальваньня міжнацыянальнай варажнечы. Спадзяемся, што дзяржаўныя органы дадуць яму адпаведную ацэнку»,-- заявіў з гэтай нагоды Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў.
Фота photo.bymedia.net





