Аляксандар Мілінкевіч бярэ непасрэдны ўдзел у выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў 96 раёнах, больш чым у 20 гарадах Беларусі і ў горадзе Менску.

На сёньняшні дзень Аляксандар Мілінкевіч зьяўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў будзе асабіста зьбіраць подпісы за вылучэньне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты, а пасьля іх рэгістрацыі возьме ўдзел у агітацыйнай кампаніі. На гэтым тыдні Аляксандар Мілінкевіч будзе зьбіраць подпісы ў Менску, Менскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцях.

Аляксандар Мілінкевіч заклікаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных сілаў ставіцца да выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы як да працягу прэзыдэнцкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0