Прэзыдэнт Беларусі вызваліў Міхаіла Матусевіча ад пасады першага намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі ў сувязі зь пераводам на іншую пасаду і Сямёна Соца ад пасады намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю ў сувязі з выхадам у адстаўку. Пра гэта паведамляюць у прэс-службе прэзыдэнта.
Кіраўнік дзяржавы таксама вызваліў палкоўніка фінансавай міліцыі Анатоля Грамовіча ад пасады намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю – дырэктара Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў з залічэньнем яго ў падпарадкаваньне старшыні КДК дзеля наступнага звальненьня з органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту.
Адпаведныя ўказы прэзыдэнт быў падпісаў 9 лістапада.
Гэта фактычна чыстка дзяржкантролю ад каманды Тозіка, раней -- уплывовага кіраўніка арганізацыі, цяпер -- пасла Беларусі ў Кітаі.