Сёньня, 16 лістапада падчас правядзеньня акцыі прысьвечанай Дню Салідарнасьці ў Горадні быў затрыманы Стас Пачобут, лідэр гарадзенскага гурту Deviation.

Першапачаткова планавалася правесьці акцыю на пл. Леніна, але там было надзвычай вялікая колькасьць мянтоў, таму было вырашана перанесьці месца дзеяў на пл. Савецкую. Удзельнікі акцыі нават не пасьпелі запаліць зьнічкі, як да іх падышоў нарад міліцыі з патрабаваньнем прад’явіць дакумэнты. Дадзеныя ўсіх удзельнікаў акцыі перапісалі(у акцыі прымала ўдзел 9 чалавек), а Стаса Пачобута затрымалі. Яму інкрымінуюць “спраўленьне парэбаў” у грамадзкім месцы. Заўтра ў судзе ленінскага раёна адбудзецца суд над затрыманым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?