«Рагаты бастыён». БТ, 12.10.
Беларусь, 1964, рэж. Пётр Васілеўскі Камэдыя паводле п’есы Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце». Беларускія акторы ў беларускай камэдыі. |
Расея, 2002, рэж. Вера Сторажава Мэлядрама Сьцюардэса і журналіст пазнаёміліся выпадкова. Але, як ім сустрэцца, калі ён на зямлі, а яна — у небе? |
![]() Італія — Францыя, 2004, рэж. Паола і Віторыя Тавіяні Гістарычная драма паводле раману Аляксандра Дзюма, 1-ая і 2-ая сэрыі. Неапаль, 18 стагодзьдзе. Арыстакратка Луіза разам з каханкам-бунтаўніком Сан Фэлічэ зьбіраецца скінуць манархію (!) і ўсталяваць у Італіі рэспубліку (!!)… |
![]() ЗША, 2003, рэж. Том Шэд’як Фантастычная камэдыя Усявышняму надакучылі просьбы тэлевядоўцы Бруса Нолана — і Брусу даецца тыдзень самому пакіраваць сьветам… Рэдкі прыклад «народнага» кінахрысьціянства. Панібрацкі чорнаскуры Бог (Морган Фрымэн), «гумавы» хуліган Джым Кэры (Брус) — але ў эксцэнтрычнай карціне вырашаюцца не абы якія пытаньні: аб любові і свабодзе волі. |
![]() Расея, 2006, рэж. Юры Мароз Змрочная драма пра прастытутак, якая нагадвае перабудовачныя стужкі. |





