Трон: Спадчына (TRON: Legacy)


ЗША, 2010, каляровы, 3D, 125 хв.

Рэжысёр: Джозэф Касінскі

Ролі выконваюць: Джэф Брыджэс, Гарэт Гэдлунд, Алівія Ўальд, Брус Бокслэйтнэр, Майкл Шын, Джэймс Фрэйн

Жанр: Кіберфантастыка

Адзнака: 4,5 (з 10)

Сэм Флін даследуе таямнічае знікненне свайго бацькі-праграміста — і трапляе ў створаны ім віртуальны свет. У гэтым свеце творца загнаны ў падполле, а ўладу захапіў злобны дыктатар Клу, які з дапамогай паслухмяных праграмаў тэрарызуе кібернасельніцтва. Герой вырашае зрынуць тыранію дый вызваліць бацьку.

Задоўга да «Матрыцаў», у 1982 годзе, з’явіўся першы фільм пра кіберпрыгоды ў віртуальнай прасторы — «Трон».
Стужка сталася папулярнай у аматараў дзіўных фільмаў, але масавага поспеху не мела. Амаль праз 30 гадоў карціна атрымала працяг — з удзелам тых самых актораў. Джэф Брыджэс грае пастарэлага праграміста дый уласную копію — дыктатара Клу, значна маладзейшага за сябе.

Гладыятарскія бойкі чырвона-чорных праграмаў, светлавыя матацыклы й самалёты, бліскучыя паверхні, арнаменты — складаюць халаднаватае рэтра-кампутарнае відовішча, упрыгожанае закадравай музыкай і акрабатычнай харэаграфіяй Алівіі Ўальд.

Затое, калі героі адкрываюць рот, то горшых дыялогаў уявіць сабе немагчыма. Але ў Беларусі нават самыя тупыя антыдыктатарскія фразы — як соль на свежыя раны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?