200 г свіных костачак, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 250 г вэнджанай свіной грудзінкі (ці свіной каўбасы), 50 г шмальца, некалькі зубкоў часнаку.

Для закваскі: 400 г жытняй, пытляванай або аўсянай мукі, 200 г вады, некалькі скарынак чорнага хлеба, цэлыя зубкі часнаку (па смаку).

Жур — старадаўні беларускі суп, які згадваецца ў паэме «Тарас на Парнасе» і гатуецца на аснове закваскі з мукі, якая і называецца журам. Гэты суп таксама папулярны ў польскай кухні.

Прыгатаваць закваску: у шкляным ці керамічным посудзе развесці цёплай кіпячонай вадой муку, дадаць хлеб і часнок, добра перамяшаць, пакінуць у цёплым месцы на 3—4 дні. Кожны дзень акуратна перамешваць закваску. Калі закваску набудзе прыемны кіслы смак і своеасаблівы водар — працадзіць і выкарыстаць для прыгатавання супа-жура. (Пры патрэбе закваску можна захоўваць на працягу некалькіх дзён у халодным месце).

Са свіных костачак і карэння зварыць юшку, працадзіць, дадаць жур, пасаліць, пракіпяціць. Грудзінку (ці каўбасу) нарэзаць кубікамі, падсмажыць на шмальцы, дадаць у суп. Дадаць у суп таксама зваранае укрутую яйка (парэзанае) і расцёрты з соллю часнык. Яшчэ раз пракіпяціць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?