Зоркі амерыканскага тэатру і кіно выказаліся ў падтрымку беларусаў.
На гэтым тыдні ў ЗША адбыўся шэраг імпрэз, прысвечаных падзеям у нашай краіне.

У імпрэзах узялі ўдзел такія знакамітасці, як Лу Рыд, Мэндзі Патынкін, Кевін Клайн, Стывен Спінэла ды іншыя. Зоркі амерыканскага кіно і тэатру распавядалі амерыканцам аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама сабралі сродкі для «Свабоднага тэатру».

Толькі ў часе панядзелкавага паказу спектакля «Быць Гаральдам Пінтэрам» у Нью-Ёрку на патрэба Свабоднага тэатру сабралі 25 тысяч даляраў.

Да акцёраў у акцыі падтрымкі беларускай апазіцыі далучыліся літаратары, у прыватнасці, раманісты Доктараў і Дон дэ Ліла.

Верхні шэраг, злева направа: Лу Рыд, Мэндзі Патынкін, Кевін Клайн, Втывен Спінэла, Філіп Сэймур Гофман; Джош Гамільтан. Другі шэраг злева: Лоры Андэрсан, Лінда Эманд; Лайлі Рэйб; Алімпія Дукакіс. Пярэдні шэраг: Дзяніс Тарасенка і Ірына Ярашэвіч. Фота The NYTimes.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?