Да пакараньня 9 суткамі адміністрацыйнага зьняволеньня прыгаварыў сёньня суд Маскоўскага раёну Менску актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўсевалада Шашарына.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла намесьніца старшыні выканкаму АГП Аксана Крышчановіч:

«Афіцыйная фармулёўка рашэньня суду нам невядомая. На наша пытаньне пра гэта прагучаў адказ: «Вы ня ўдзельнікі працэсу, і таму нічога паведамляць вам ня будзем».

Усевалада Шашарына двойчы выклікалі на допыт у КДБ у сувязі з падзеямі 19 сьнежня, апошні раз — учора.

Аксана Крышчановіч кажа: «Яны з адвакатам выйшлі з КДБ, пасьля сувязь зь Усеваладам зьнікла. Пазьней стала вядома, што наш актывіст знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна. Адтуль яго і даставілі ў суд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?