Як паведаміла НН Таццяна Малашчанка, забралі дзве тэчкі з паперамі аб дзейнасці БХД, 25 фотаздымкаў з сямейнага альбома, у тым ліку з Мілінкевічам і Севярынцам, дыскі, друкаваную прадукцыю.

З ператрусам да сям’і Малашчанкаў, якія жывуць у Баранавічах, прыйшлі сёння раніцай чатыры супрацоўнікі КДБ. Падставай для ператрусу стала інфармацыя, што нібыта муж Таццяны Алег быў удзельнікам падзей 19 снежня. Жанчына адзначае, што мужа адразу пачалі запалохваць. Маўляў, ён ужо фігуруе ў справе аб масавых беспарадках, ён ёсць на фотаздымках.

Таццяна ператрус звязвае са сваёй дзейнасцю у Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Яна з’яўлялася даверанай асобай Віталя Рымашэўскага. Хаця адзначае, што апошнія месяцы актыўнай працы не вяла. Жанчына была цяжарнай: дзевяць дзён таму яна нарадзіла дзіця.

Малашчанкі — прадпрымальнікі. Трымаюць невялікую краму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?