Срэбраны прызёр беларускага першынства салігорскі «Шахцёр» удала гуляе на «Кубку Садружнасці» ў Санкт-Пецярбурзе.

Пасля выйграшу ў паўфінале ў дубля кіеўскага «Дынама», «гарнякоў» чакала рыжскае «Сконта». Супернік нашмат больш грозны.

Тым не менш, каманда Уладзіміра Жураўля свайго не ўпусціла. У першым тайме два галы забіў Аляксей Рыёс.

У другім тайме пасля выдалення Кірэнкіна беларусы засталіся ў меншасці. На 85-ай хвіліне Разуліс змог адыграць адзін гол. Аднак для перамогі латышам гэтага было мала. «Шахцёр» выйграў — 2:1.

Цяпер у нядзелю беларусы згуляюць у фінале з бакінскім «Інтэрам». Азербайджанцы каменю на камені не пакінулі ад гаспадароў турніру з «Зеніту» — 5:0.

Трансляцыя, дарэчы, будзе весціся на тэлеканале «Мір». Пачатак, а 14:00.

Футбалісты «Шахцёра» прызнаваліся, што мараць стаць першай беларускай камандай, якая заваюе гэты трафей. Зычым землякам Івана Шылы поспехаў у нялёгкай справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?