У поўным аб’ёме іпатэка ў Беларусі запрацуе ў першай палове гэтага года, заявіў на паседжанні Савета міністраў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
«У першай палове 2011 года іпатэка будзе ўведзеная ў поўным аб’ёме», — падкрэсліў міністр.
У сваю чаргу віцэ-прэм’ер Сяргей Румас адзначыў падчас паседжання, што ўжо з 1 красавіка 2011 плануецца перайсці на складанне праектна-каштарыснай дакументацыі ў будаўніцтве, якая будзе грунтавацца на дзейных цэнах.
afn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ