У аўторак прайшоў першы матч адборачнага этапу да чэмпіянату сьвету – 2007 па гандболе сярод жанчын. Гульні нашай падгрупы праходзяць у Магілёве (спарткомплекс «Алімпіец»).
Беларускі (галоўны трэнер - Канстанцін Шаравараў) перамаглі каманду Швайцарыі зь лікам 27:21. У другім матчы дня славацкія гандбалісткі разграмілі Латвію – 38:14.
У нашай адборачнай групе выступае таксама зборная Літвы. Каб выйсьці ў наступны этап (плэй-оф) трэба заняць першае месца ў групе.
Сёньня зборная Беларусі гуляе з Латвіяй. Пачатак а 19-й. Трансьляцыя на тэлеканале «Лад» у 23.55.
2 сьнежня (субота) – са Славаччынай. Пачатак а 16-й. Трансьляцыя – у 15.55.
3 сьнежня (нядзеля) – зь Літвой. Пачатак а 14-й. Трансьляцыя – у 18.10





