У Маладзечанскім раёне ў в. Цюрлі загінулі тры жанчыны. Яны сталі ахвярай грузавіка, які заехаў на аўтобусны прыпынак.

Як сьведчаць міліцыянты, 26-гадовы шафёр не справіўся з кіраваньнем машынай «МАЗ–5551». Ён выехаў на правую ўзбочыну дарогі і наехаў на трох жанчын, якія стаялі на прыпынку. Самай малодшай з іх – 54 гады, найстарэйшай – 61 год. Пасля гэтага аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. Жанчыны загінулі. Кіроўца «МАЗа» атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

У яго ўзялі аналіз на ўтрыманьне алкаголю ў крыві.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?