Тэрмінова патрэбна дапамога грамады. Музычны журналіст зь Берасьця Генадзь
Шостак мае патрэбу ў складанай апэрацыі. Генадзь – практычна невідушчы ад
нараджэньня, яго захворваньне называецца “кератаконус чацьвертай ступені”.
Пазалетась яму ўжо зрабілі апэрацыю па перасадцы рагавіцы на правым воку.
У дадзены момант яму пільна патрэбная апэрацыя, бо ёсьць пагроза разрыва
рагавіцы з далейшым інфіцыяваньнем вока, г.зн. Генадзь можа згубіць вока…
Захворваньне Генадзя не замінала яму займацца журналістыкай – ад 1997 году
ён піша ў “Музыкальную газэту”, вёў музычную рубрыку ў “Брэсцкім кур’еры”,
напісаў шэраг мэтадычных дапаможнікаў па музычных тэмах. Генадзь Шостак
выкладае ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсітэце, зьяўляецца дацэнтам
катэдры музыкі і сьпеваў.
Апэрацыю, у якой журналіст мае неадкладную патрэбу, можна зрабіць толькі ў
Маскве, у клініцы імя Фёдарава. Каштуе яна 36 тысячаў расейскіх рублёў. На
сёньня не стае ля траціны гэтай сумы. Калі ахвярваньняў зьбярэцца болей –
яны ня будуць залішнімі, яны пойдуць на аднаўляльны пасьляапэрацыйны
пэрыяд.
Сябры і калегі Генадзя Шостака зьвяртаюцца да ўсёй грамадзкасьці з
просьбай сабраць сродкі, якіх не хапае, да 4 сьнежня.
Дазнацца, якім чынам можна перадаць свае ахвяраваньні можна праз
dajd[слімак]nm[кропка]ru, shymy(слімак)list (кропка)ru





