У аўторак у спэцыяльнай тэлеграме правадыр камуністычнай Кубы «з прыкрасьцю» паведаміў сваякам і гасьцям, што прыехалі, што ня можа ўдзельнічаць у сьвяткаваньні свайго 80-годзьдзя, і без таго адкладзенага на тры месяцы.

«Лекары кажуць, што стан здароўя, на жаль, не дазваляе мне быць з вамі і прыняць удзел у гэтай цудоўнай урачыстасьці». Публіка прывітала пасланьне бурным, доўга незмаўкальнымі авацыямі.

Насамрэч, Кастра нарадзіўся 13 верасьня, аднак сьвяткаваньня дня народзінаў перанесьлі на тры месяцы з-за цяжкой хваробы і апэрацыі кубінскага лідэра. Урачыстасьць трывацьмуць аж да пятніцы, але невядома, ці зможа Фідэль Кастра да іх далучыцца. Перанесеныя народзіны хворага Фідэля сьвяткуюць 1500 гасьцей з 80 краінаў сьвету.

Кастра не зьяўляецца на публіцы ад 27 ліпеня, калі раптоўна пачуўся блага і быў зьмешчаны ў шпіталь. Зьвесткі пра ягонае лячэньне і выздараўленьне куцыя, затое ўсё часьцей зьяўляюцца чуткі, нібыта Фідэль хворы на рак у крытычнай стадыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?