Польшча зьвярнулася да Літвы з афіцыйнай просьбай аб экстрадыцыі затрыманага на літоўскай тэрыторыі грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіянажы супраць Польшчы.

Польскія ўлады мяркуюць, што працэс экстрадыцыі зойме паўтара месяца. Галоўны пракурор Польшчы Януш Качмарак заявіў, што затрыманы беларускі «шпіён» «працаваў надзвычай прафэсійна». Яго падазраюць у зборы інфармацыю супраць уплывовых асобаў Польшчы.

Беларускі КДБ пакуль ніяк не камэнтуе інфармацыі.

Затрыманьне можа пагоршыць і без таго млявыя адносіны між Вільняй, Варшавай ды Менскам.

Польскія актывісты Гарадзеншчыны пабойваюцца, што ахвярнымі казламі ў гэтым канфлікце могуць аказацца яны.

Калі той «Моніч» сапраўды сакрэтны агент, гэты першы супрацоўнік беларускай замежнай выведкі, затрыманы за мяжою пасьля аднаўленьня незалежнасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?