«Лад», 19.50
«Мадыльяні». (Modigliani)
ЗША–Францыя–Нямеччына–Вялікабрытанія–Румынія, 2004, рэж. Майкл Дэйвіс.
Біяграфічная драма.
Парыж, 1919 год. Мастак Мадыльяні жабруе, але ведае моц свайго таленту. Герой кідае выклік Пікасо, які добра пачуваецца на маёмасным і мастацкім алімпе...
Атмасфэрычная пранізьлівая драма пра аднаго з найцікавейшых творцаў ХХ стагодзьдзя. У ролі Мадыльяні – Эндзі Гарсія.
БТ, 22.25
«Кроў і віно». (Blood and Wine)
ЗША–Вялікабрытанія, 1996, рэж. Боб Рафэлсан.
Крымінальная драма.
Гандляр віном Алекс Гейтс разам з прыяцелем крадзе дыямэнты. Ды толькі пасынак Алекса ўцякае разам з дыямэнтамі...
Галоўная прынада карціны – Джэк Нікалсан у ролі гандляра Алекса.
НТВ, 23.15
«Кава і цыгарэты». (Coffee and Cigarettes)
ЗША–Японія–Італія, 2003, рэж. Джым Джармуш.
Драма.
Чорна-белыя стылёвыя навэлі, аб’яднаныя кавай, цыгарэтамі, зоркавым складам і адмысловай іроніяй Джыма Джармуша.