Гісторыя пачалася яшчэ 5 гадоў таму. Тады ўправа калгасу «Старабарысаў» і сельскі клюб пераехалі з былога дому вялікіх князёў Раманавых, сваякоў апошняга расейскага імпэратара, у новы будынак. Сядзібу ж перадалі на балянс Прыгараднага сельсавету. Плянавалі разьмясьціць тут Дзіцячы дом творчасьці. Аднак грошай хапіла толькі на рамонт страхі.

Цяпер у сядзібе гурбы сьмецьця і паламаныя крэслы. Наўкола параскіданыя пляшкі з-пад сьпіртнога, сьцены парасьпісаныя. Вандалы ўсё ператварылі ў ламачча.

Вартаўніца Зінаіда Гарадзевіч памятае лепшыя часы ў гісторыі сядзібы. Кажа, што яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў таму тут можна было пабачыць унікальныя кафлевыя печкі. Сёньня ад усяго гэтага не засталося нізваньня.

Разам зь сядзібай гіне і помнік археалёгіі – гарадзіўча 12 стагодзьдзя. Тут больш за 900 гадоў таму пачынаўся Барысаў. Тутэйшыя жыхары ператварылі яго ў сьметнік.

Абласныя ўлады шукаюць магчымасьць, каб адрамантаваць сядзібу найбліжэйшым часам, – паведамляе АНТ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру