Напярэдадні візыту прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Фрадкова прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў даручыў ураду пралічыць магчымасьць адмовы ад транзыту нафты праз Расею. Як піша сёньня газэта «Коммерсантъ», гэта можа быць зроблена ў адказ на рост цэнаў на пастаўкі газу ў Расею. Як чакаецца, з студзеня цана за тысячу кубамэтраў газу для Азэрбайджану можа падняцца да 230 даляраў за тысячу кубамэтраў замест сёньняшніх 110.





