Мілінкевіча зноў затрымалі. Гэтым разам у Белаазёрску. Цяпер палітыка абвінавачваюць у распаўсюдзе наркотыкаў і алкаголю.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч затрыманы ў Белаазёрску на падставе авбінавачаньня ў распаўсюдзе наркотыкаў і алкаголю. Зараз палітык знаходзіцца ў Гарадскім аддзеле ўнутраных спраў Белаазёрска, дзе на яго складаецца пратакол і праводзіцца асабісты дагляд ягоных рэчаў і аўтамабіля. Разам з ім затрыманы яго памочнік Аляксей Кавалец.

Аляксандр Мілінкевіч збіраў у Белаазёрску подпісы за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовага Савета. Да яго машыны падышлі супрацоўнікі ДАІ і паведамі, што ў міліцыю паступіў ананімны званок быццам бы людзі з аўтамабілю палітыка распаўсюджвалі наркотыкі і спіртное. Пасля чаго Аляксандр Мілінкевіч прымусова быў дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі.

Нагадаем, што 3-4 снежня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл праводзіць палітычную кампанію «мясцовыя выбары» на Берасцейшчыне. Ён ужо наведаў Бярозу, Белаазёрск і Брэст. У другой палове дня запланаваны выезд у Пінск.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру