Найбольш папулярны баўгарскі палітык, мэр Сафіі Бойка Барысаў афіцыйна абвесьціў у нядзелю стварэньне новай палітычнай партыі, якая атрымала падтрымку амаль што паловы грамадзтва яшчэ да таго, як узьнікла.

Групоўка «Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі» (GERB) мае быць – паводле Барысава – правай партыяй, што будзе весьці дыялёг з цэнтраправіцай i падтрымліваць працэсы ейнага аб’яднаньня. Барысаў ужо колькі месяцаў вядзе перамовы з цэнтраправіцай, аднак у кастрычніку на прэзыдэнцкіх выбарах ён не падтрымаў ейнага кандыдата. «Дастатковай падтрымкай ёсьць тое, што я сам не выстаўляю сваю кандыдатуру» – пракамэнтаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?