Мяркуецца падрыхтаваць і выдаць яго паводле вынікаў мастацка-літаратурных выстаў дый імпрэзаў, якія пройдуць вясной 2007 г. у Жодзіне (гарадзкая бібліятэка), Лагойску (галерэя братоў Тышкевічаў), Полацку (карцінная галерэя) і Менску (Музэй сучаснага мастацтва).

Удзел у іх возьмуць каля 15 мастакоў. Сярод іх – Аляксей Марачкін, Мікола Андруковіч, Уладзімір Гладкевіч, Алесь Ксяндзоў, Юрась Праскуракоў, Алесь Сабалеўскі, Алесь Фралянкоў, Мікола Шышлоў.

Адмыслова для выстаў будуць напісаныя партрэт заснавальніка горада Багуслава Радзівіла, тэматычныя палотны.

У літаратурнай частцы выступяць Алесь Аркуш, Алесь Мара, Іван Сіняўскі, Уладзімір Сіўчыкаў.

Верагодна, што за ўзор будзе ўзята выданьне «Васілёва зорка» паводле вынікаў мастацка-літаратурнага пленэру, праведзенага ў Бычках у жніўні 2004 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?