У Беларусі ў найбліжэйшы час будзе прынята новая сымболіка піянерскай арганізацыі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавяла, камэнтуючы вынікі 18-га Рэспубліканскага зьлёту ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», яго старшыня Натальля Абравец. Зьлёт праходзіў 2-3 сьнежня на базе Нацыянальнага дзіцячага аздараўленчага лягера "Зубраня".

Дэлегаты з захапленьнем успрынялі рашэньне аб вяртаньні малодшым піянерам назвы «октябрята", расказала Натальля Абравец. Яна падкрэсьліла, што сёньня піянерская арганізацыя абараняе інтарэсы і правы сваіх сябраў, дапамагае дзіцяці стаць грамадзянінам, вучыць справамі і ўчынкамі прыносіць карысьць. "Піянер дапамагае Айчыне, роднай прыродзе, імкнецца зрабіць уклад у паляпшэньне навакольнага асяродзьдзя, не баіцца цяжкасьцяў», – сказала Натальля Абравец. Арганізацыя ня толькі працягвае найлпешыя традыцыі піянерскага руху, але і напаўняе сваю дзейнасьць актуальным зьместам, пасьпяхова ўвасабляе ў жыцьцё новыя праграмы і праекты, садзейнічае рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу дзяцей.

У працы 18-га Рэспубліканскага зьлёту ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» ўзялі ўдзел дэлегацыі ад абласных саветаў дзіцячай арганізацыі, Цэнтральнай рады БРПА і ЦК БРСМ. На зьлёт у «Зубраня» былі таксама запрошаныя вэтэраны дзіцячага і моладзевага руху, прадстаўнікі дзяржорганаў, дзіцячых і моладзевых грамадзкіх аб’яднаньняў краіны і краінаў блізкага замежжа.

У гэтыя дні ў лягеры прайшла вялікая піянерская гульня "Пионерия вчера, сегодня, завтра…", гасьцей азнаёмілі з найцікавейшымі куткамі лягера, жыцьцём у іх беларускіх дзяцей і падлеткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?