5 сьнежня. 19:00. Менск. Клюб «Графіці»

Адрас клюбу — зав. Калініна, 16.

Праезд трамваямі 1, 5, 6, 8, 11, або
тралейбусамі 2, 29, 61
да прыпынку «Бялінскага», адтуль 200—500 м пехатой.

Дадатковая інфармацыя: 8029 671 58 65.

Фота Troitsa.net

Усю гадзiну з невялiчкiм (пакуль iшоў канцэрт) у зале стаяла амаль што змярцвелая цiшыня. I толькi у зусiм маленькiх перапынках памiж песнямi клюб, перапоунены аматарамi сапраўднага фольку, ўзрываўся ад моцнага ляскання у далонi. Гучалi як старыя ўсiм вядомыя кампазыцыi, так i некалькi зусiм новых.А на прыканцы вечара, пасля выканання апошняй заяуленай песнi, на дзiва для музыкаў, уся зала ўстала, i амаль што пяць хвiлiн сваiмi даволi шумнымi паводзiнамi не адпускала хлопцаў. Прыйшлося iзноў брацца за iнструмэнты. I так тры разы.

«Ґрафіці»

— Нещодавно на одній із прес-конференцій Олег Скрипка розповідав, що для нього білоруська музика — номер один, зупиняючись на характеристиці стилів, нових імен, можливостей тощо...

Павло Булатников: — ... от він, мабуть, точно говорив про групу «Троіца» — маловідому на пострадянському просторі, але дуже популярну за кордоном. Вони займаються такою кореневою культурою, грають фолькову музику, реально їздять по малих селах, збирають там усе це, обробляють...

«Україна Молода»

І хоць, як адзначыў Іван Кірчук, «Троіца» не змагла прыехаць з усімі сваімі інструментамі, спадзяванні перасягнулі самі сябе! Спевакі, цалкам загаварылі зубы тлумнай публіцы. Спачатку моладзь трэба было суцішаць (вядома, як у кафэ-бары), паступова зала моўкла, каб у канцы пакарыцца харызматычнаму голасу саліста, ды, на канец, не адпускаць гурт са сцэны.

«Ніва»

Этна-трыё «Троіца» існуе па-за кантэкстам. Калектыў Івана Кірчука нібыта ўздымаеца па-над усім (так званым) беларускім шоў-бізнэсам і працягвае спраўна і якасна рабіць сваю справу – распрацоўваць і папулярызаваць беларускую этнічную музыку.

«Тузін гітоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0