У расейскай вэрсіі часопісу Newsweek, які па ліцэнзіі выдае нямецкі выдавецкі дом Axel Springer, выйшаў артыкул «Сьціраючы рысы аседласьці», які прысьвечаны турыстычным маршрутам па краінах сьвету. А ў артыкуле тым – ажно дзьве прыемныя навіны для беларусаў.

Па-першае, аўтар аўтарытэтнага выданьня сьцьвярджае, што інтарэс да падарожжаў у нашую краіну ўзрастае, нягледзячы на тое, што краіны СНД застаюцца нязручнымі для наведнікаў з-за дарагавізны, адсутнасьці інфраструктуры й пахмурнасьці твараў пераважнай большасьці жыхароў. Да таго ж мы ведаем, што рост гэты не такі вялікі, калі ўлічыць колькасьць замежных турыстаў, што наведваюць нас штогод: некалькі тысячаў штогод супраць мільёна ў суседзяў з краінаў Балтыі.

Але каб настрой палепшыўся ўжо незваротна, дастаткова толькі зірнуць на мапу, якая пададзеная ў якасьці ілюстрацыі да тэксту: побач з назвай «Белоруссия», афіцыйна прынятай ў якасьці назвы нашай краіны ў Расеі, месьціцца бел-чырвона-белы сьцяг. Цікаўнасьць да смажаных фактаў прымусіла перагледзець і астатнія часопісы, якія Axel Springer выдае па ліцэнзіі ў Расеі (Forbes, Wallpaper, Computer Bild, OK!) за апошні год, але безвынікова – адсутнічаюць мапы Эўропы са сьцягамі. Чакаем наступных нумароў са згадкай пра Беларусь.

Ілюстрацыя "Русский Newsweek"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?