Родны Менск
Ты адна й шматпавярховым слынным
Праз вякі пракрочыў, бы спартсмен,
У сярэдзіне сваёй краіны,
Сэрцаў беларускіх родны Менск.
У сярэдзіне сваёй краіны,
Сэрцаў беларускіх родны Менск.
Ты, бы фенікс, з попелу, руінаў
Паўставаў у жытцы і не раз
Аднаўляў сябе і каляіну
Цывілізацыйную для нас,
Беларусаў, тое ж што літвінаў,
Працавітых, мужных як ніхто,
Сёння сумных, бо — без пупавіны,
Перарванай з Захадам. Нашто?!
Сёння сумных, бо — без пупавіны,
Перарванай з Захадам. Нашто?!
Па тваіх праспектах і бульварах,
Вуліцах звычайных, у метро
Пракаціцца шчэ ў дзяцінстве марыў,
Дбаў пасля пра твой шпарчэйшы рост.
Пракаціцца шчэ ў дзяцінстве марыў,
Дбаў пасля пра твой шпарчэйшы рост.
Зараз ты — сталіца Беларусі,
Чысты еўрапейскі
Я табой, радзімы, ганаруся,
Як і сорак год таму назад.
Я табой, радзімы, ганаруся,
Як і сорак год таму назад.