24 сакавіка ў 18.30 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на прэзентацыю праекта «Вяровіца Алеся Камоцкага».
Праграма, складзеная з вершаў Рыгора Барадуліна, была запісаная пры непасрэдным удзеле аранжыроўшчыка і піяніста Аляксандра Віслаўскага. У выданне, дададзенае да CD, гарманічна ўпляліся фотаздымкі Джона Кунстадтэра, прысвечаныя рэлігійным святам беларусаў.
Уваход вольны.