22 сакавіка ў Мінску адбылася прэзентацыя электрацягніка вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG. Новыя цягнікі будуць працаваць у фармаце гарадской электрычкі. Першая такая гарадская электрычка пачне курсіраваць ад станцыі Мінск-Пасажырскі да Ждановіч у другой палове 2011 года.
Ва ўрачыстым адкрыцці першай гарадской электрычкі прынялі ўдзел начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак, кіраўнік Stadler Rail Group Петэт Шпулер, старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч. А таксама прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый краін СНД, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і іншыя афіцыйныя асобы.
Петэт Шпулер адзначыў на прэзентацыі, што гэта першы кантракт ягонай кампаніі на тэрыторыі краін СНД. Паміж швейцарскай кампаніяй і Беларускай чыгункай быў падпісаны "Мемарандум аб супрацоўніцтве", які датычыць наступных закупак рухомага складу і сервісу.
Па словах Анатоля Сівака, у бліжэйшы час гарадскія электрычкі будуць курсіраваць па маршруце Мінск-Пасажырскі — Ждановічы, у перспектыве маршрут працягнецца да Заслаўя. Чакаецца, што ў будучыні гарадскія электрычкі будуць хадзіць і да Смалявічаў.
БЧ заключыла кантракт са Stadler Bussnang AG на пастаўку 10 электрацягнікоў новага пакалення ў сакавіку 2010 года. Пяць з іх прыбудуць у Беларусь у 2011 годзе, астатнія — у 2012-м.
22 сакавіка ў Мінску прэзентавалі швейцарскую электрычку фірмы Stadler.
22 сакавіка ў Мінску прэзентавалі швейцарскую электрычку фірмы Stadler.
Афіцыйная частка. Выступае Петэр Шпулер, кіраўнік Stadler Rail Group.
Петэр Шпулер і Анатоль Сівак пераразаюць стужку.
22 сакавіка ў Мінску прэзентавалі швейцарскую электрычку фірмы Stadler.
Петэр Шпулер, кіраўнік Stadler Rail Group.
Начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак.
22 сакавіка ў Мінску прэзентавалі швейцарскую электрычку фірмы Stadler.
22 сакавіка ў Мінску прэзентавалі швейцарскую электрычку фірмы Stadler.
22 сакавіка ў Мінску прэзентавалі швейцарскую электрычку фірмы Stadler.
Не піць, не паліць, з хатнімі жывёламі не ўваходзіць!
У кабіне машыніста.
Асноўныя характарыстыкі электрацягнікоў для эксплуатацыі на гарадскіх лініях*
Найменаванне параметра Значэнне
Даўжыня цягніка, м 75,2
Колькасць вагонаў 4
Колькасць месцаў для сядзення 260
Агульная колькасць пасажырскіх месцаў 624
Паскарэнне пры крананні з месца, м/с2 1,2
Канструкцыйная хуткасць, км/г 160
Інтэр’ер вагонаў
Электрацягнік мае паніжаную падлогу, што палягчае пасадку і высадку пасажыраў, светлыя і прасторныя салоны, якія ствараюць спрыяльныя ўмовы для перамяшчэння пасажыраў унутры вагонаў і паміж імі з забеспячэннем бачнасці па ўсёй даўжыні цягніка.
Дзверы электрацягніка маюць праём шырынёй 1300 мм, што ў спалучэнні з аднаўзроўневымі пасадачнымі платформамі вышынёй 550 мм (еўрапейскі стандарт) дазваляе хутка ажыццявіць пасадку і высадку пасажыраў і скараціць працягласць стаянак на прыпыначных пунктах.
Для палягчэння пасадкі і высадкі пасажыраў з платформаў вышынёй 200 мм, якімі абсталявана пераважная колькасць станцый Беларускай чыгункі, прадугледжаны спецыяльныя высоўныя прыступкі.
Каля кожных уваходных дзвярэй цягніка маецца зона падагрэву падлогі, якая перашкаджае накапленню снегу і лёду і прадухіляе магчымыя выпадкі траўматызму пасажыраў у зімовы час.
Усе ўваходныя дзверы абсталяваны цеплавымі завесамі, якія дазваляюць прадухіліць страты цёплага паветра пры пасадцы і высадцы, эканомячы тым самым электраэнергію на ацяпленне саставу.
У адным з вагонаў кожнага складу выдзелена прасторная шматфункцыянальная зона для пасажыраў у інвалідных вазках, з дзіцячымі калыскамі, роварамі і грувасткім багажом.
У гэтай зоне размешчаная прыбіральня вакуумнага тыпу, абсталяваная падагрэвам вады, дазатарам вадкага мыла і электрычнай сушкай для рук, якая таксама прыстасаваная для карыстання пасажырамі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Электрацягнік абсталяваны сістэмамі кандыцыяніравання паветра і ацяплення, адаптаванымі да кліматычных умоў Беларусі, якія дазваляюць падтрымліваць камфортную тэмпературу ўнутры салонаў і ў кабіне машыніста. Магутнасць ацяпляльнай сістэмы ў зімовы перыяд здольная забяспечыць тэмпературу ў салонах да + 20 ° С, пры тэмпературы вонкавага паветра да - 30 ° С.
Вагоны маюць патройныя шклопакеты з таніроўкай, цепла-і сонцаахоўным пакрыццём, якія забяспечваюць высокі каэфіцыент цеплаізаляцыі пры захаванні высокай святлапрапускной здольнасці.
У пасажырскіх салонах зманціравана некалькі дысплеяў, на якія выводзіцца інфармацыя аб маршруце руху цягніка, тэмпературы вонкавага паветра, рэальнымым часе. З дапамогай гэтых жа дысплеяў можна ажыццяўляць трансляцыю розных відэазапісаў.
На сценках ўсіх уваходных пляцовак змантаваныя кнопкі і мікрафоны для экстранай сувязі пасажыраў з машыністам. У вагонах ўстаноўлена некалькі камер відэаназірання з перадачай малюнка на дысплей ў кабіне машыніста. Запісаная інфармацыя захоўваецца на працягу 72 гадзін.
*Інфармацыя сайта Беларускай чыгункі.





