26–27 сакавіка Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр пакажа прэм’еру аперэты «Сільва», паведаміў напрэс-канферэнцыі 22 сакавіка мастацкі кіраўнік тэатра Адам Мурзіч. Паводле яго слоў, гэтай прэм’ерай тэатр абнаўляе рэпертуар класічных аперэт.
Прэм’ера першай пастаноўкі аперэты венгерскага кампазітара Імрэ Кальмана адбылася яшчэ ў 1915 годзе, і з таго часу яна застаецца жамчужынай жанру.
На сцэне беларускага музычнага тэатра «Сільва» была пастаўлена тры разы:
у 1972, 1986 і 2003 гадах (пад назвай «Каралева чардаша»). Цяпер тэатр прапануе гледачам аперэту ў трактоўцы
Як адзначыла
У спектаклі занятыя тры склады артыстаў. Ролі выконваюць народная артыстка Беларусі Наталля Гайда, заслужаны артыст Беларусі Васіль Сердзюкоў, заслужаны артыст Расіі Аляксей Кузьмін, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Маргарыта Александровіч, Наталля Дзяменцьева, Ганна Бяляева, Андрэй Марозаў, Сяргей Суцько, Дзяніс Нямцоў, Яўген Ермакоў, Леся Лют і інш. Паводле меркавання Цырук, гледачам будзе цікава паглядзець спектаклі з удзелам усіх складаў, бо, нягледзячы на жорсткую схему пастаноўкі, акцёры розных складаў прыносяць сваю індывідуальнасць.
Як паведаміў Адам Мурзіч, у найбліжэйшых планах тэатра — пастаноўка спектакляў «Граф Люксембург», «Дванаццаць крэслаў», а таксама новая пастаноўка «Прынцэсы цырка». Акрамя гэтага, паводле яго слоў, тэатр заключыў дагавор з амерыканскім пасольствам аб пастаноўцы мюзікла «Вестсайдская гісторыя». Плануецца, што працаваць над яго пастаноўкай у Мінску ў 2012 годзе будуць амерыканскі дырыжор, балетмайстар, а





