Далажы

А. Міхалевічу

У дзяржавы ёсць такі закутак —
Служба па вытворчасці пакутаў…
Гэта для магутнасці дзяржавы?
Для яе трываласці і славы?
Цягнуць жылы? Гнуць? І не ў каленях?..
Б’юць пад зрок, пад слых —
Забраць сумленне?
І не цяміць шматмільённы горад,
Што, калі там дзеецца ў тых норах.
Мужнасць! Ты, на ўсю расцяжку жыл,
Перад Богам свету далажы.
Нехта ж і на волі — у нары:
Пра святло яму не гавары,
Што ў бясслоўя вопыт адмысловы —
Допыт (цягнуць жылы, робяць словы).
Шчасце — выяўляецца Айчына —
Беларусь, якая — малайчына.
Слова, волю дай, свяці, ратуй —
Промень чалавеку — не крату!
Дай святло і расчарні «спартзалу»,
Каб у Беларусі відна стала!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?