Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на значнай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай па паўночным усходзе месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 6–11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°С, днём ад плюс 1°С па паўночным усходзе да плюс 9°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску 24 сакавіка кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні 6–11 м/с, парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 4–6°С.

У наступныя двое сутак, 25 і 26 сакавіка, па рэспубліцы месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. 25 сакавіка ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, па паўночна-ўсходняй палове парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 2 — плюс 5°С.

26 сакавіка пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 5–10 м/с, ноччу па паўночным усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, па поўначы месцамі да мінус 13°С; днём мінус 2 — плюс 4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?