Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і абласны філіял Белдзяржстраха выпусцілі сацыяльную рэкламу на беларускай мове. Бігборды, якія папярэджваюць пра небяспеку курэння ў памяшканні, з’явіліся ў райцэнтрах вобласці.
Бігборд на сцяне жылога дома ў Карэлічах, Гродзенская вобласць.