Беларускія банкаматы запрацавалі ў звыклым рэжыме. На сайце Беларускага працэсінгавага цэнтру з’явілася інфармацыя з тлумачэннем, чым быў выкліканы збой банкаматаў і інфакіёскаў па ўсёй краіне:
«Інфармуем пра тое, што 24 сакавіка 2011 года ў перыяд з 12:20 да 13:33 у сістэмах ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» не адбывалася апрацоўка аўтарызацыйных запытаў.
Гэтая сітуацыя не з’явілася тэхнічным збоем. Спыненне праграмнага комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу ажыццявіў абслугоўваючы персанал у адпаведнасці з дзейснымі інструкцыямі для прадухілення затрымак у прыёме інфармацыі ад абслугоўваных прадпрыемствам банкаў, якая ўтрымлівала актуальныя дадзеныя па рахунках кліентаў.
Цяпер сістэма апрацоўкі аперацый з карткамі банкаў працуе ў штатным рэжыме рэальнага часу. Прыносім свае выбачэнні ўсім трымальнікам карт за прычыненыя нязручнасці».
Іншымі словамі, супрацоўнікі працэсінгавага цэнтра «націснулі на рубільнік» і спынілі працу усіх банкаматаў у краіне.Маўляў, гэта прадугледжвала ўнутраная інструкцыя.
Нагадаем, што апоўдні ўладальнікі пластыкавых картак сутыкнуліся з непрыемнай навіной — яны не маглі атрымаць свае грошы ў банкаматах альбо аплаціць тавар у крамах. Тэхнічны збой пацвердзілі