У Мінску на 20% даражае праезд у грамадскім транспарце. Кошт талона складзе 850 рублёў. Тарыф на праезд у экспрэсных аўтобусах зацверджаны ў памеры 1300 рублёў. Пра гэта заявіў дырэктар «Сталічнага транспарта і сувязі» Валер Шкуратаў.
Па яго словах, міністэрства эканомікі ўзгадніла прапанаваныя Мінгарвыканкамам новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання.
Падаражанне адбудзецца ў найбліжэйшыя дні, як толькі рашэнне будзе апублікаванае ў дзяржаўным друку.
0
0
0
0
0
0