«Я яшчэ тыдні два таму напісаў зварот у мінскі КДБ, каб мне дазволілі сустрэцца з сынам, — паведаміў Intex-press бацька Міколы Статкевіча Віктар Паўлавіч.
— А дзён праз дзесяць атрымаў адказ. Мне паведамілі, што арганізацыя сустрэчы ні цяпер, ні ў будучым немагчымая, але чаму так — мне не патлумачылі».

Па словах Віктара Паўлавіча, сёння адзінае, што яму застаецца — гэта чакаць лістоў ад сына.

За тры месяцы зняволення Мікола Статкевіч даслаў бацьку ужо з паўдзясятка лістоў. «Праўда ў лістах ён усё больш непакоіцца за мяне, а пра сябе амаль нічога не піша, — кажа Віктар Паўлавіч. — Тлумачыць гэта тым, што хоча, каб лісты даходзілі да мяне…»

Сустрэцца з сынам да пачатку суда Віктар Паўлавіч ужо і не спадзяецца:

«Хацелася б убачыць сына хаця б на судзе. Хаця сам я наўрад ці туды даеду. Я ж ужо зусім стары…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?