Мікола Статкевіч скончыў азнаямленьне з крымінальнай справай. Допыты Аляксандра Фядуты спыніліся, а пра далейшы лёс крымінальнай справы невядома. У справе 19 сьнежня можа зьявіцца тры новыя абвінавачаныя.

24 сакавіка былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч скончыў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, у якой палітык фігуруе як арганізатар масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Пра гэта адвакат Тацяна Станкевіч паведаміла грамадзянскай жонцы Мікалая Марыне Адамовіч.

«Скончылі знаёміцца з справай. Адвакат будзе пісаць нейкія скаргі, потым скажа, якія дакладна. Хаця не сумняваецца, якія на іх будуць адказы. І далей будзе чакаць рашэньня аб перадачы справы ў суд. Якая была рэакцыя Статкевіча? А якая можа быць рэакцыя? Думаеце, ён будзе абурацца ці нейкія лёзунгі кідаць? Безумоўна, не. Што да таго, прызнае сябе вінаватым ці не, я такія пытаньні й не задаю. Бо, па-першае, гэта таямніца сьледзтва, і па-другое, я не сумняваюся ў адказе. Калі чалавек зь імі не супрацоўнічае, ня лічыць іх легітымнымі, то пра што магчыма казаць?»

Азнаямленьне праводзілася цягам трох дзён. Часткова ў КДБ, часткова на вуліцы Сапёраў, у сьледчым камітэце МУС. Марына Адамовіч мяркуе, што справа можа трапіць у суд ужо ў красавіку, а працэс можа пачацца ў другой палове красавіка. Таксама Марына Адамовіч мяркуе, што разам зь Мікалаем Статкевічам будуць судзіць былога кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса і яшчэ некалькі ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?