21–25 сакавіка ў Вене праходзіць 54-я сесія Камісіі ААН па наркатычных сродках. У ёй удзельнічае беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Алегам Пякарскім. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС.

Нагадаем,

Алег Пякарскі ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, уезд якім у краіны Еўрапейскага саюза забаронены.

Паводле звестак МУС, у межах мерапрыемства былі вывучаныя падыходы і вопыт шэрагу дзяржаў у пытанні процідзеяння распаўсюджванню наркатычных сродкаў. З дакладам аб дасягненнях Беларусі ў гэтай сферы перад прысутнымі выступіў Алег Пякарскі. Ён прадставіў інфармацыю аб тэндэнцыі ў галіне незаконнага абароту наркотыкаў, характэрных для рэспублікі, а таксама шляхах і спосабах супрацьстаяння гэтай з’яве.

У Вене, між іншага, Пякарскі засцерагаў, што стварэнне «штучных бар’ераў» між Беларуссю і рэштай свету знізіць магчымасці супрацьдзейнічаць наркатрафіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?