Больш за два дзесяткі затрыманых удзельнікаў акцыіна Кастрычніцкім пляцы трымалі больш за тры гадзіны ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.
На лідэра АГП Анатоля Лябедзьку склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Апазыцыянэра абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку. Паводле міліцыянтаў, Анатоль Лябедзька нецэнзурна лаяўся на плошчы і ў часе затрыманьня.
Міліцыянты ўручылі палітыку позву ў міліцыі на 12 сьнежня, каб адтуль адвесьці ў суд.
Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Алега Корбана, Уладзімера Сяргеева, Зьмітра Хведарука і Аляксандра Іўлева таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Але хлопцы ноч да суду правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. У панядзелак іх будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну, якія цяпер месьціцца ў будынку зьліквідаванага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа (вул. Кірава, 21).
Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя зьвесткі астатніх 20 затрыманых удзельнікаў акцыі і ўсіх адпусьцілі.





