Сёньня Ірына Казуліна наведала выпраўленчую калёнію №3 у надзеі сустрэцца з мужам. Яна прывезла палітыку абнародаваныя цягам некалькіх апошніх дзён заявы і звароты лідэраў апазыцыі кіраўнікам вядучых сусьветных дзяржаў, Раду па правах чалавека, Раду бясьпекі ААН, да прэм’ер-міністра Сідорскага, а таксама іншую інфармацыю.

Кіраўніцтва калёніі – В.Агністыкаў і Р. Прыймак – не дазволілі І. Казулінай сустракацца з мужам, які ўжо 53-ы дзень трымае галадоўку. Начальнік калёніі паведаміў, што стан здароўя галадоўшчыка знаходзіцца на ранейшым узроўні.

Таксама было заяўлена, што дапусьцяць адваката да А.Казуліна, толькі калі атрымаюць ад палітыка заяву аб выхадзе з галадоўкі.

Фота photo.bymedia.net

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?